3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
На чыгунцы пад Слуцкам ліквідавалі ўцечку салянай кіслаты
Уцечку салянай кіслаты ліквідавалі выратавальнікі на чыгуначнай станцыі "Некрашы" ў Слуцкім раёне. Небяспечная вадкасць стала выцякаць з тарца цыстэрны цягніка. Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца са спецыяльным абсталяваннем, выкарыстоўвалі і пажарны састаў для ліквідацыі аварый на чыгуначных пуцях.
Затрымка ў руху двух пасажырскіх цягнікоў склала да паўтары гадзіны. Прычына здарэння ў гэты момант высвятляецца.