3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Паблізу вёскі Валяр'янава гарэў лес
Лес гарэў сёння ў Мінскім раёне. Паблізу вёскі Валяр'янава ратавальнікі на працягу гадзіны тушылі ўзгаранне. На месцы працавалі 12 адзінак тэхнікі. Пацярпелых няма. У сувязі з засушлівым надвор'ем трэба быць максімальна асцярожнымі - не пакідаць пасля сябе непатушаныя цыгарэты і не раскладваць агонь у недазволеным месцы.