3.70 BYN
2.93 BYN
3.41 BYN
Пасажырскі цягнік Магілёў - Салігорск на пераездзе сутыкнуўся з легкавушкай
Смяротная аварыя ў Быхаўскім раёне. Літаральна некалькі гадзін таму пасажырскі цягнік Магілёў - Салігорск на пераездзе сутыкнуўся з легкавушкай. Пажылы вадзіцель аўтамабіля памёр на месцы. Ён быў у салоне адзін. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў раёне вёскі Мокрае. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына выехаў на чыгуначны пераезд на чырвоны сігнал святлафора. Следчыя высвятляюць прычыны здарэння. Рух цягнікоў адноўлены.















