3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
Пад Вілейкай перакуліўся трактар
Пад Вілейкай ратавальнікам прыйшлося дапамагаць трактарысту. У выніку перакульвання сельскагаспадарчай машыны ў аграгарадку Іжа вадзіцель апынуўся заціснутым у кузаве і не змог выбрацца самастойна. Супрацоўнікі пры дапамозе спецыяльнай прылады дэблакіравалі пацярпелага, ён дастаўлены ў бальніцу з траўмамі рознай цяжкасці. Прычыны і акалічнасці здарэння высвятляюцца.