3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Падазроны ў нападзе ў Стоўбцах адмаўляецца ад дачы паказанняў
Новыя падрабязнасці ў справе аб здарэнні ў Стоўбцах. Як паведамляе Следчы камітэт, падазроны адмаўляецца ад дачы паказанняў. Стала таксама вядома, што ў рукзаку ў хлопца выявілі дымавыя шашкі, петарды і малаток.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Разглядаецца пытанне аб прызначэнні шэрагу экспертыз, у тым ліку і ўзрыватэхнічных. Следчыя дапытаюць сваякоў затрыманага і вучняў. Тым часам заняткі ў школе ў Стоўбцах сёння аднавіліся. Старонніх у будынак не пускаюць. На ўваходзе дзяжурыць супрацоўнік установы. Пацярпелыя падчас нападу вучні адчуваюць сябе лепш. Іх стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжару. Хлопчыкі ўсё яшчэ ў рэанімацыі. Нагадаем, напярэдадні пры нападзе 15-гадовага падлетка загінулі настаўніца і вучань выпускнога класа.