3.68 BYN
2.99 BYN
3.49 BYN
Спроба рабавання банка ў Гомельскім раёне
У Гомельскім раёне невядомы спрабаваў абрабаваць банк. У рэгіёне абвешчаны план "Перахоп"1. Як паведамляе Следчы камітэт, разбойны напад адбыўся сёння каля дзвюх гадзін дня. У філіял зайшоў мужчына і запатрабаваў у касіра грошы. У руках у яго быў, як мяркуецца, пісталет. Супрацоўніца адмовілася аддаць грошы, націснула трывожную кнопку і зламыснік уцёк. Зараз яго адшукваюць. Крымінальная справа ўзбуджана па артыкуле "Разбой".