3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Паступіла паведамленне аб замініраванні кас Белавія на вуліцы Леніна
У гэтыя хвіліны спецслужбы працуюць у памяшканні кас кампаніі "Белавія" на вуліцы Леніна ў сталіцы. Як нам распавялі ў ГУУС, на электронную пошту кампаніі-перавозчыка паступіла ананімнае паведамленне аб замініраванні будынка. На месца выкліканыя аператыўныя службы. У МНС адзначылі: эвакуіраваныя толькі работнікі авіякас, жыхароў дома не турбавалі. Спецыялісты высвятляюцьпраўдападобнасцьпаведамлення з пагрозамі. Званок атрымалі і офісы авіякампаніі ў Віцебску. Эвакуіравана было каля 10 чалавек. Сапёрна-піратэхнічная група ўжо абследавала памяшканні. Падазроных прадметаў не выяўлена. Мы сочым за развіццём падзей.