3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Пажар у Бярэзінскім раёне
Апёкі атрымалі бацька з сынам на пажары ў Бярэзінскім раёне. У вёсцы Дзмітравічы адкрытым полымем гарэў дах дома, у якім пражывала сям'я з трыма дзецьмі. У момант узнікнення пажару ў пакоі знаходзіўся толькі сямігадовы хлопчык: старэйшая дачка была ў школе, а малодшае дзіця - з бацькамі на вуліцы. Гаспадар пачуў гук пажарнага апавяшчальніка, хутка пабег у дом і на руках паспеў вынесці сына. Зараз яны абодва знаходзяцца ў бальніцы.