3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Пажылую пару выратавалі на пажары ў Калодзішчах
Дом палыхаў адкрытым полымем - гаспадары самастойна выйсці не маглі. Агонь з дымам ўбачылі мясцовыя маладыя людзі і пад'ехалі на месца здарэння. Двое братоў дапамаглі выбрацца пенсіянерам праз акно. Ніхто не пацярпеў. Загаранне ліквідавалі ратавальнікі.
Прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне электраправодкі. Афіцыйная версія ўстанаўліваецца. У выніку агнём знішчаны дах, пашкоджаныя сцены і маёмасць у доме.