3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Прычыны пажару ў цэнтры дзіцячай творчасці высвятляюць следчыя
Дзеянням супрацоўнікаў установы будзе дадзена прававая ацэнка. Нагадаем, здарэнне адбылося на мінулых выхадных. У падвале ўстановы ўспыхнуў сінтэпон. Улічваючы гаручасць матэрыялу, дым хутка разышоўся па будынку. У гэты момант у цэнтры знаходзіліся 70 чалавек, 60 з якіх дзеці. Супрацоўнікі ўстановы аператыўна эвакуіравалі дзяцей і чакалі ратавальнікаў на вуліцы.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, у суботу ў падвале знаходзілася каля 100 кілаграмаў сінтэпона. Гэты матэрыял адносіцца да катэгорыі гаручых, а значыць павінен захоўвацца на спецыяльным складзе.















