3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Разбойны напад на запраўку ў Мінску
Праваахоўнікі адшукваюць мужчыну, які 21 снежня ў 22:25 выкраў дзённую выручку, пагражаючы прадметам, падобным на пісталет. Здарэнне адбылося ў Мінску па вуліцы Анаева. На відэа прадавец-дзяўчына складае грошы ў цэлафанавы пакет блакітнага колеру. Пасля мужчына пакідае месца злачынства. Памер выкрадзенага не называецца. Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа. Чалавеку, які адшукваецца, на выгляд 30-35 гадоў, яго рост каля 180 сантыметраў. Мужчына сярэдняга целаскладу, на твары была медыцынская маска светлага колеру. Апрануты быў у скураную куртку да пояса цёмнага колеру з двума папярочнымі маланкамі ад замка на грудзіне, сінія джынсы, чорныя красоўкі. На руках – пальчаткі з матэрыі, на галаве - чорная вязаная шапка. А таксама ён накульгвае на левую нагу. Інфармацыю аб злачынцы праваахоўнікі просяць паведамляць па тэлефонах: (017)239-41-75, 239-41-76 (кругласутачна), 102.Прыватнасць гарантуецца.