3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
Самакат узарваўся ў кватэры ў Мінску
Пажар у сталічнай кватэры па вуліцы Тухачэўскага - там узарваўся электрасамакат. Ён стаяў у пакоі на падзарадцы. 18-гадовы юнак пачуў шыпенне з разеткі. Пакуль паклікаў бацькоў - адбыўся выбух. Агонь хутка распаўсюдзіўся па пакоі. Гаспадары выклікалі ратавальнікаў, а самі пакінулі кватэру. Ніхто не пацярпеў. У выніку пашкоджаная маёмасць, а таксама ўтварылася трэшчына на сцяне сумежнай з суседняй кватэрай. Дакладная прычына здарэння стане вядомая пасля экспертызы, найбольш верагодная - кароткае замыканне.