3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
Самалёт "Аэрафлота" сеў у Мінску з-за апендыцыту ў дзіцяці
Вымушаную пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск здзейсніў самалёт расійскага авіяперавозчыка "Аэрафлот". Паветранае судна выконвала рэйс з Масквы ў Рым. Адразу пасля ўзлёту ў маленькага дзіцяці здарыўся прыступ апендыцыту. Пілот прыняў рашэнне спыніць палёт і запытаў дазвол на пасадку ў найбліжэйшым аэрапорце. У Мінску юнага пасажыра сустрэла брыгада хуткай дапамогі прама на лётным полі.