3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Сур'ёзная аварыя на Кальварыйскай - сутыкнуліся 3 аўтамабілі
Інтэнсіўны мокры снег і яго наліпанне прывялі да росту колькасці аварый на дарогах. Дробныя здарэння ДАІ фіксуе ў розных раёнах сталіцы і вобласці. Сур'ёзная аварыя на Кальварыйскай - сутыкнуліся 3 аўтамабілі. Вадзіцель Volkswagen не ўлічыў стан дарожнага пакрыцця і ўмовы надвор’я і наехаў на светлафор. Ад удару аўто адкінула на сустрэчную паласу і здарылася сутыкненне з Toyota і Volvo. У сваю чаргу апошнюю машыну адкінула на асвятляльную мачту. Трое пацярпелых шпіталізаваныя. Прычыны аварыі высвятляюцца.















