3.69 BYN
3.02 BYN
3.54 BYN
Сур’ёзная аварыя ў Мінску. Момант ДТЗ трапіў на відэа
Сур'ёзная аварыя ў раёне Каменная Горка ў Мінску. Момант дарожна-транспартнага здарэння трапіў на відэа. “Мерседэс” на скрыжаванні сутыкнуўся з “хондай”, выехаў на тратуар і ўрэзаўся ў святлафор. Вядома, што за рулём “хонды” была жанчына, і пасля сутыкнення яна засталася ў машыне ў шокавым стане. Двое пасажыраў з “мерседэса” сур'ёзна не пацярпелі. Акалічнасці аварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.