3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Наймацнейшы град памерам з яйка абрынуўся на мястэчка Будслаў
Гэтыя кадры прыйшлі з Мядзельскага раёна. Наймацнейшы град памерам з яйка абрынуўся на мястэчка Будслаў. Вялізныя шары з лёду пабілі цяпліцы, вокны дамоў, пазрывалі лісце з дрэў. І вельмі напалохалі мясцовых жыхароў. Паводле слоў відавочцаў, адразу пасля разгулу стыхіі людзі не маглі адчыніць дзверы сваіх дамоў, а потым рыдлёўкамі выкідвалі ледзяшы з дваровых тэрыторый.















