3.70 BYN
2.93 BYN
3.41 BYN
Следчыя працягваюць разбірацца ў акалічнасцях здарэння ў Салігорску
Напярэдадні на афіцыйным Telegram-канале Следчага камітэта з'явілася інфармацыя аб смяротным траўміраванні горнарабочага. На месцы здарэння яшчэ з вечара працавала следча-аператыўная група. Агледжана шахта. Зараз праваахоўнікі апытваюць відавочцаў, вывучаюць дакументацыю і высвятляюць прычыны трагедыі.















