3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Смяротны абгон у Смалявіцкім раёне
У Смалявіцкім раёне вадзіцель Volvo падчас абгону ўрэзаўся ў машыну Geely, якая рухалася ў сустрэчным напрамку. У выніку ДТЗ вадзіцель Geely атрымаў моцныя траўмы, а жанчына-пасажыр загінула на месцы. Вадзіцель Volvo значных траўмаў не атрымаў. Усе былі прышпілены рамянямі бяспекі. Па факце аварыі праводзіцца праверка. Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці чарговы раз нагадвае правілы абгону: перш чым выехаць на сустрэчную паласу, варта пераканацца ў бяспечнай дарожнай сітуацыі.