3.70 BYN
2.95 BYN
3.46 BYN
Стан жанчыны, якая пацярпела на "Магілёўдрэве", ацэньваюць як вельмі цяжкі
Стан жанчыны, якая пацярпела на " Магілёўдрэве" і якую перавезлі ў Мінскі апёкавы цэнтр, урачы ацэньваюць як вельмі цяжкі. У 57-гадовай пацыенткі апёкі 60 працэнтаў цела. Усяго ад выбуху на прадпрыемстве пацярпелі 6 працаўнікоў, пяцёра з іх жанчыны. Усім неадкладна аказалі меддапамогу. З тэрмічнымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжару іх шпіталізавалі ў магілёўскія бальніцы. Як паведамілі ў прэс-службе Мінаховы здароўя, сёння плануецца перавесці ў Мінск яшчэ двух пацыентаў.
Як паведамлялася раней, напярэдадні ўвечар на прадпрыемстве "Магілёўдрэў" адбыўся выбух у лакафарбавым цэху. У выніку пачаўся пажар. Супрацоўнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне. На месцы здарэння працягвае працаваць следчая група. Канфіскоўваецца дакументацыя прадпрыемства, у тым ліку, якая рэгламентуе тэхніку бяспекі на вытворчасці. Апытваюцца відавочцы, а таксама службовыя асобы "Магілёўдрэва".