3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Супрацоўнікі фінансавай міліцыі Магілёва выкрылі мясцовага бізнесмена
Выкарыстоўваў чужыя рэквізіты і працаваў як прадпрымальнік. Супрацоўнікі фінансавай міліцыі Магілёва выкрылі мясцовага бізнесмена. Працаваў апошні без рэгістрацыі. Прадпрымальнік спецыялізаваўся на выкананні дарожна-будаўнічых прац. Прычым, такім чынам яму ўдавалася трымаць бізнес на працягу двух з паловай гадоў. Заказчыкамі ілжэпрадпрымальніка выступалі буйныя прадпрыемствы і арганізацыі вобласці.
Пазапраўны прыбытак склаў больш як 100 тысяч рублёў. Гэта асабліва буйны памер. За пазапраўную прадпрымальніцкую дзейнасць у адносінах да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.















