3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Ратавальнікі выцягнулі з вады дваіх мужчын на Салігорскім вадасховішы
На Салігорскім вадасховішы ратавальнікі выцягнулі з вады дваіх мужчын. Як стала вядома, пацярпелыя былі ў нецвярозым стане. Яны знаходзіліся на тэхналагічнай пляцоўцы пад мостам, калі адзін з іх страціў раўнавагу і апынуўся за поручнямі. Знаёмы спрабаваў утрымаць яго, але не змог і мужчыны трапілі ў ваду. Самастойна выбрацца не змаглі. На дапамогу падаспелі супрацоўнікі МНС. Зараз пацярпелыя шпіталізаваны з дыягназам “пераахаладжэнне”.















