3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Сутыкненне з грузавіком - новая версія ДТЗ у Мінску
Следчы камітэт назваў новую версію буйнога ДТЗ у сталіцы. Справакаваць аварыю напярэдадні на праспекце Незалежнасці мог КамАЗ. 37-гадовы вадзіцель самазвала сутыкнуўся са спадарожным Ford Mondeo, які выкінула на сустрэчную паласу, дзе ён уехаў у два легкавыя аўто і маршрутнае таксі. Вадзіцель аўтамабіля Ford загінуў, яго пасажыр і вадзіцель Mercedes шпіталізаваныя.















