3.69 BYN
3.02 BYN
3.54 BYN
Страшная аўтакатастрофа адбылася сёння раніцай у Камянецкім раёне
На перакрыжаванні Брэст - Камянец - Белавежская пушча фургон з сям'ёй у салоне ўрэзаўся ў шматтонны самазвал. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель МАЗа пры выездзе на другарадную дарогу не прапусціў мікрааўтобус. У выніку два дзіцяці двух і пяці гадоў, а таксама іх маці загінулі. Паводле звестак ДАІ, малодшы сын у момант сутыкнення быў у маці на руках. Бацька сям’і, вадзіцель "рэно", з цяжкімі траўмамі шпіталяваны ў раённую бальніцу. За яго жыццё змагаюцца медыкі. Шафёр МАЗа не пацярпеў.