3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У аварыі пад Смаленскам загінулі два беларусы
Сёння стала вядома, што ў аварыі пад Смаленскам загінулі два беларусы. Інфармацыю пацвердзілі ў Следчым камітэце Расіі па Смаленскай вобласці.
Страшнае сутыкненне адбылося ў ноч на 5 ліпеня на трасе М1. Як паведамляюць відавочцы, цяжкагруз рэзка затармазіў, пасля чаго ззаду ў яго ўрэзаўся мікрааўтобус з людзьмі, а затым яшчэ два цяжкавагавікі. Паліцыя вывучае акалічнасці здарэння, яны таксама маюць намер высветліць, ці адпавядаюць паслугі перавозчыка патрабаванням бяспекі. Праверку па факце ДТЗ праводзіць СК Расіі па Смаленскай вобласці.