3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
У вёсцы Анопаль Мінскага раёна выратавалі жанчыну з траншэі
Гаспадыня самастойна вяла зямельныя работы побач з уласным домам. Грунт раптоўна прасеў - жалезабетонны слуп, які ляжаў на паверхні, абваліўся прама на ногі жанчыне. Ратавальнікі з дапамогай спецінструмента выслабанілі пацярпелую. З рознымі траўмамі медыкі даставілі яе ў бальніцу хуткай дапамогі.















