3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
У Генпракуратуры пацвердзілі затрыманне дырэктара "БелОМА"
Сёння гэта заявіў кіраўнік ведамства на выніковай калегіі. Артыкул, па якім затрыманы кіраўнік холдынга, не названы. Па словах Аляксандра Канюка, не варта спяшацца і прымаць заўчасных рашэнняў.
Адказваючы на пытанні журналістаў, Канюк таксама адзначыў, што бізнесмен Арбузаў просіць Прэзідэнта вызваліць яго ад крымінальнай адказнасці. Падазроны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў топ-менеджар быў затрыманы ў 2017-м, праз год яму змянілі меру стрымання і вызвалілі з СІЗА.
Сёння пракуроры падвялі і вынікі працы. Сярод пазітыўных вынікаў - скарачэнне колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў амаль на 3 %. Пры гэтым павялічылася колькасць улічаных карупцыйных злачынстваў. Адзначаецца дынаміка росту няшчасных выпадкаў на вытворчасці.