3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
У Клімавіцкім раёне патанулі трое дзяцей
Гульні на вадаёмах прывялі да трагедыі. У Клімавіцкім раёне ў нядзелю патанулі трое дзяцей. Гэта 13-гадовая дзяўчынка ў возеры на месцы мелавога кар'ера. І родныя браты - 6-ці і 11-ці гадоў у вадасховішчы побач з пасёлкам Сабалёўка. На месцы трагедыі знайшлі іх веласіпед. Усе трое патанулых знойдзеныя. Па факце гібелі дзяцей Клімавіцкі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.