3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
У Лепелі затрыманы маці загінуўшага дзіцяці і яе сужыцель
Новыя падрабязнасці трагедыі ў Лепелі. Затрыманы маці загінуўшага дзіцяці і яе сужыцель, узбуджана крымінальная справа. Як паведамлялася раней, напярэдадні раніцай у міліцыю звярнулася 23-гадовая жанчына. Яна распавяла, што яе сын, якому два гады восем месяцаў, прапаў у парку падчас прагулкі.
Дзяўчына таксама выказала здагадку, што дзіця маглі выкрасці, і нават паведаміла прыметы мужчыны, які мог гэта зрабіць. На пошукі хлопчыка былі кінутыя ўсе сілы праваахоўнікаў, але падчас вышуку было ўстаноўлена, што звесткі маці - лжывыя.
Следчыя прыйшлі да высновы, што смерць носіць крымінальны характар. Дакладны адказ дасць судова-медыцынская экспертыза.