3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
У Мінску канфіскавана буйная партыя наркотыкаў
Аператыўнікі наркакантролю затрымалі ў беларускай сталіцы пару, якая распаўсюджвала наркотыкі. На месцы здарэння, у іх доме і аўтамабілі байцы наркакантролю знайшлі больш за 200 грамаў сінтэтычных наркотыкаў і таблетак МДМА. Пара купляла псіхатропы буйнымі партыямі праз інтэрнэт-магазін. Затым іх дзялілі на дробныя часткі, пасля чаго хавалі закладкі ў парках. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, за дзень 18-гадовы хлопец і яго 31-гадовая знаёмая рабілі каля 50 такіх схованак. Аплата за тавар паступала на банкаўскі рахунак.















