3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Мінску на пешаходным пераходзе збілі дзіця
Паводле папярэдняй інфармацыі, "форд" ехаў з боку Лагойскага тракта і пры павароце налева на вуліцу Усходнюю не зазначыў 8-гадовую дзяўчынку, якая ішла па рэгуляваным пераходзе на зялёны сігнал святлафора. У выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала траўмы і для агляду была дастаўленая ў бальніцу. Паводле слоў самога вадзіцеля, ён засяродзіў увагу на сустрэчным патоку і не ўбачыў дзіця.















