3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
У Мінску на пажары выратавалі пенсіянера
Узгаранне здарылася на чацвёртым паверсе шматкватэрнага дома па вуліцы Каліноўскага. Гаспадар палаючага жылля страціў прытомнасць, у калідоры яго знайшлі ратавальнікі. Мужчыну перадалі брыгадзе хуткай дапамогі, пасля агляду ён быў шпіталізаваны. Эвакуацыя іншых жыхароў не спатрэбілася. Прычына пажару высвятляецца.















