3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Мінску вадзіцель МАЗа наехаў на жанчыну
Пешаход пад коламі грузавога аўтамабіля. Аварыя здарылася сёння ў Мінску на вуліцы Кіжаватава. Вадзіцель МАЗа пачаў рух на зялёны сігнал святлафора і наехаў на жанчыну. Яна перасякала праезную частку па пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал. У выніку жанчына атрымала траўмы, яе шпіталізавалі. Праводзіцца праверка.















