3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
У Маладзечне скраў Volkswagen і ехаў у сталіцу прадаваць
На трасе Мінск - Мядзел затрыманы вадзіцель з перавышэннем хуткаснага рэжыму. Сігнал ДАІ спыніцца ён праігнараваў і паспрабаваў уцячы. Праязджаючы садовае таварыства, вадзіцель не справіўся з кіраваннем, урэзаўся ў агароджу і спрабаваў збегчы разам з пасажырам. Аказалася, мужчына ехаў п'яным за рулём і раней быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў, а Volkswagen выкраў у Маладзечне ноччу. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.