3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
У Пухавіцкім раёне патануў мужчына
Адсутнасць гэтымі днямі гарачыні не паляпшае сітуацыю з надзвычайнымі здарэннямі на вадзе. У Пухавіцкім раёне сёння патануў мужчына. Раніцай жыхар Мар'інай Горкі ў кампаніі знаёмых знаходзіўся на беразе возера. Нецвярозым ён пайшоў купацца. Без прыкмет жыцця з вады яго дасталі супрацоўнікі АСВОД. Назначана судова-медыцынская экспертыза.