3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
У сталіцы аўтобус урэзаўся ў слуп
У сталіцы аўтобус урэзаўся ў слуп - папярэдне з-за дрэннага самаадчування вадзіцеля. Мужчыну шпіталізавалі. ДТЗ адбылося раніцай у раёне скрыжавання вуліц Шафарнянскай і Гарадзецкай. Дарожная міліцыя паведамляе: у салоне пасажыраў не было. Вадзіцель своечасова зарыентаваўся і высадзіў людзей на прыпынку "Парк Уручча". Далей ён адправіўся на дыспетчарскую станцыю, каб зняцца з маршруту. У выніку аварыі пашкоджана так званая кантактная сетка, з-за чаго рух тралейбусаў на ўчастку ДТЗ быў прыпынены на працягу гадзіны.