3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
У сталіцы пад машыну трапіла 8-гадовая дзяўчынка
Аварыя здарылася каля 51-й школы ў мікрараёне Лошыца. Дзяўчынка раптоўна выбегла на дарогу, гэта зафікасавана на відэа відавочцы. Вадзіцель легкавога аўто не паспеў зрэагаваць. У выніку здарэння школьніцу даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, у сталіцы працягваецца прафілактычная акцыя "Пешаход", якая накіравана на зніжэнне колькасці аварый з удзелам пешаходаў.















