3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
У сталіцы тушылі тралейбус
Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Цімашэнкі і Адзінцова. Паводле слоў відавочцаў, што знаходзіліся ў транспарце, тралейбус пачаў віляць, потым раздаўся трэск, пасажыры адчулі пах дыму. Затым дзверы рэзка расчыніліся. Ліквідаваць узгаранне вогнетушыцелем дапамагаў вадзіцель іншага тралейбуса, ён ехаў услед і ўбачыў слуп дыму. Абышлося без пацярпелых.