3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
У сталіцы вадзіцель Subaru сутыкнуўся з веласіпедыстам
Цёплай зімой некаторыя працягваюць карыстацца веласіпедным транспартам. І не заўсёды памятаюць аб правілах бяспекі. У сталіцы на вуліцы Каралінскай вадзіцель Subaru пры развароце сутыкнуўся з 24-гадовым веласіпедыстам. Ён ехаў па праезнай часцы ў сустрэчным напрамку. Мужчыну шпіталізавалі. ДАІ нагадвае - на двухколавым неабходна рухацца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці - па абочыне ці тратуары. Па праезнай частцы рух дапускаецца толькі пры адсутнасці ўсіх гэтых элементаў.















