3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
У Віцебску ледзяная камлыга, што ўпала з даху, пашкодзіла аўтамабіль
Ледзяная камлыга, што ўпала з даху дома ў Віцебску, пашкодзіла прыпаркаваны ў двары аўтамабіль. Патрабуецца замена задняга шкла. Людзі не пацярпелі.
Каб пазбегнуць такіх інцыдэнтаў, віцебскія камунальныя службы штодня манітораць праблемныя двары. На ачыстцы дахаў ад снегу і наледзі ў абласным цэнтры штодня задзейнічаны больш як паўсотні чалавек. Спраўляцца дапамагае спецыяльная тэхніка, у прыватнасці, аўтавышкі.
Буйное надзвычайнае здарэнне ў Касцюковічах: цяжару снегу, як мяркуецца, не вытрымаў дах прамысловага склада. Напярэдадні адбылося абвальванне на плошчы каля 950 квадратных метраў. Ніхто не пацярпеў. Унутры размяшчаліся 54 тоны цэглы. Яны не пашкоджаны. Прычыны здарэння высвятляюцца.