3.73 BYN
2.93 BYN
3.41 BYN
У Віцебскай вобласці прадухілілі заказное забойства
Мэтай кілера была 21-гадовая жыхарка гарадскога пасёлка Багушэўск Сенненскага раёна. Так заказчык, грамадзянін Арменіі, які пражывае ў Беларусі, хацеў адпомсціць за смерць 16-гадовага сына, які загінуў у ДТЗ. Менавіта маладая жанчына і была прызнаная віноўніцай аварыі. Зараз яна адбывае пакаранне ў калоніі-пасяленні. Наёмнага забойцу мужчына шукаў з вясны. Жыццё аднавяскоўкі заказчык ацаніў у тысячу долараў.
Дзейнічаў асцярожна: пазбягаў тэлефонных размоў, а ўсе нюансы асабліва цяжкага злачынства абмяркоўваў толькі пры асабістых сустрэчах з кілерам.
Падазроны арыштаваны. Яму пагражае ад 8 гадоў пазбаўлення волі і аж да выключнай меры пакарання.