3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Высвятляюцца акалічнасці сур'ёзнай аварыі на МКАД
Высвятляюцца акалічнасці сур'ёзнай аварыі на МКАД - сёння раніцай сутыкнуліся адразу чатыры аўтамабілі, быў ускладнены рух. ДТЗ здарылася на ўнутраным кальцы - на ўчастку паміж Шаранговіча і Мазурава. Пацярпелы ў аварыі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. Адной з прычын здарэння магло стаць непрытрымліванне вадзіцелямі дыстанцыі.
А на Партызанскім праспекце гарэлі два легкавыя аўтамабілі. Адзін з іх - Fiat - знішчаны агнём поўнасцю. Полымя перакінулася і на машыну Kia, якая стаяла побач. Узгаранне ліквідавалі, пяцярпелых няма. Прычыны высвятляюцца.















