3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Высвятляюцца акалічнасці ранішняй аварыі ў Мінску
"Опель" рухаўся па вуліцы Мястраўскай, падчас павароту направа на вуліцу Ціміразева сутыкнуўся з "фальксвагенам". Ад удару апошнюю машыну адкінула ў бок, што прывяло да сутыкнення яшчэ з адным "фальксвагенам", які рухаўся ў спадарожным напрамку. У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Вядома, што вадзіцель "опеля" парушыў правілы праезду скрыжаванняў.















