3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Выбух бытавога газу ў Маладзечанскім раёне: загінуў пенсіянер
Надзвычайнае здарэнне. Выбух бытавога газу ў Маладзечанскім раёне - загінуў пенсіянер. Здарылася гэта сёння раніцай у вёсцы Загорскае. У выніку разбураны аднапавярховы цагляны будынак, дзе знаходзілася летняя кухня. Пад абломкамі канструкцыі і знайшлі цела 80-гадовага дзядулі. Прычыны здарэння высвятляюцца. Асноўная версія - парушэнне правіл эксплуатацыі газу.















