3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
За спробу парушэння мяжы беларускія пагранічнікі затрымалі дваіх чалавек
У першым выпадку 40-гадовая жыхарка Украіны спрабавала патрапіць у Беларусь нелегальна. Жанчына распавяла, што выезд з роднай краіны ёй забаронены, а тэрмінова трэба ў Гомель. Сустрэцца з беларускім сябрам украінцы не атрымалася. У якасці пакарання - папярэджанне з дэпартацыяй і забарона на ўезд у Беларусь на год.
І літаральна праз дзень пагранічнікі затрымалі мужчыну з Расіі каля літоўскіх меж. Парушальнік заявіў, што накіроўваўся ў Еўропу ў пошуках лепшага жыцця. Зараз расіянін знаходзіцца ў ізалятары.