3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Заняткі ў школе ў Стоўбцах сёння аднавіліся
Першы ўрок пачаўся згодна з раскладам а 8-й гадзіне раніцы. Пабочных асоб у будынак не пускаюць. На ўваходзе дзяжурыць супрацоўнік установы. Сёння таксама стала вядома, што пацярпелыя падчас нападу ў школе вучні адчуваюць сябе лепш. Іх стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Хлопчыкі ўсё яшчэ ў рэанімацыі. Нагадаем, напярэдадні ў Стоўбцах у сярэдняй школе № 2 пятнаццацігадовы падлетак з нажом напаў на настаўніцу і вучняў школы. У выніку выкладчык і 17-гадовы хлопец загінулі. У СК матывы злачынства высвятляюць.