3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Жудасная аварыя ў Мінску: адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі
У Мінску жудасная аварыя. Адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі пасля сутыкнення легкавога аўто з грузавіком. ДТЗ адбылося ўначы на скрыжаванні Кабушкіна з Партызанскім праспектам. Паводле інфармацыі ДАІ, машына ўрэзалася ў спадарожны МАЗ, які спыніўся на чырвонае святло. Людзей з салона прыйшлося даставаць ратавальнікам з дапамогай спецінструментаў. Шафёр МАЗа не пацярпеў. Высветлена, што вадзіцель легкавой машыны пазбаўлены правоў да 2021 года за п'яную язду. Прычыны аварыі высвятляюцца. Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае аб небяспецы туману і галалёдзіцы, якія захаваюцца ў найбліжэйшыя дні. У складаных умовах надвор’я трэба быць як мага больш уважлівым і захоўваць бяспечную дыстанцыю.