3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Брэсце пад навагодні кірмаш аддадуць цэлую плошчу
Навагодні кірмаш зашумеў у Брэсце. Цэнтр горада ўпрыгожылі стылізаваныя драўляныя домікі. Сёлета кірмаш пашырыць фармат: пад гандаль аддадуць цэлую плошчу. А ў іншых рэгіёнах ужо пачалі ставіць цэнтральныя ёлкі.
Як краіна рыхтуецца да свята і чым будуць здзіўляць ў гэтым годзе, раскажа Марыя Тройніч. Рознакаляровыя шары, гірлянды і цэлыя кампазіцыі са штучных ёлак: на навагоднім кірмашы ў Брэсце ўжо на ўсю моц ідзе гандаль. Драўляныя домікі з'явіліся ля аднаго з рынкаў. І хаця да Новага года яшчэ больш за месяц, пакупнікі ўжо прыглядаюцца да тавараў на вітрынах.
Па словах прадаўцоў, пакуль гараджане часцей купляюць сувеніры і падарункі. Усяго ў Брэсце будуць чатыры такія гандлёвыя пляцоўкі. Самая вялікая разгорнецца ля цэнтральнай навагодняй ёлкі. Галоўная плошча ўпершыню стане кірмашовай. Тут усталёўваюць дваццаць стылізаваных драўляных домікаў. У іх будуць гандляваць упрыгажэннямі, сувенірамі, гарачымі напоямі і пачастункамі.
Сёлета навагодні гандаль на вуліцах пачаўся як ніколі рана. Стылізаваныя ларкі ўжо сталі адным з брэндаў Брэста.
Змянілася і пешаходная вуліца Савецкая. Рознакаляровымі агнямі заззялі вітрыны магазінаў і рэстаранаў. Прычым кожная арганізацыя імкнецца ўпрыгожыць уваход як мага больш арыгінальна.
Гродна да Новага года ўпрыгожаць каля тысячы жывых ёлак. Частка з іх пойдзе на ўсталяванне галоўнага сімвала свята ў цэнтры горада, астатнія зоймуць свае месцы ў мікрараёнах. Здзіўляць сёлета будуць святлодынамічнымі канструкцыямі. У цэнтральным парку з'явяцца героі беларускіх казак і двухметровыя ёлачныя цацкі. Навагодні ажыятаж ахапіў і гандлёвыя цэнтры горада. Самую вялікую навагоднюю ёлку краіны ўпрыгожваюць у Мінску. Сёлета на ёй заззяе 108 кіламетраў ілюмінацыі. Агні запаляць ўвечары 14 снежня.