3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Спецыялісты рыхтуюць навагоднюю ілюмінацыю Мінска
Мінск у прадчуванні зімовых свят! Зараз спецыялісты рыхтуюць навагоднюю ілюмінацыю. Уздоўж вуліц і праспектаў сталіцы развешваюць светлавыя гірлянды. Разам з тым тэсціруюць аб'ёмныя фігуры. Зорнае неба будзе зіхацець на пляцоўцы ля Палаца спорту. Яркім акцэнтам стануць 3D-малюнкі на фасадах будынкаў на праспекце Незалежнасці. Запаліць амаль 108 кіламетраў рознакаляровых агеньчыкаў плануюць увечары чатырнаццатага снежня.
Заўтра спецыялісты прадпрыемства "Мінгарсвятло" пачнуць мантаж піксельнай ілюмінацыі на Кастрычніцкай плошчы - дыёдным падсвятленнем упрыгожаць галоўную ёлку краіны.