3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Малінавая ліхаманка ў Драгічынскім раёне
Ніяк не адпускае нас аграрная тэма. Адна з самых карысных і смачных ягад у гэтым сезоне стала прычынай сапраўднай малінавай ліхаманкі ў Драгічынскім раёне. Малінай тут не займаецца хіба што гультаяваты, а за зямлю вядуцца таргі. З ягады вараць варэнне, раздаюць сваякам і, вядома, прадаюць. Зарабіць імкнецца кожны. Вось тады і пачынаюцца сапраўдныя рыначныя адносіны. Месца для маліны пад сонцам дзеляць буйныя фермеры, прыватнікі і перакупы. Цана змяняецца некалькі разоў на дзень.
Але, паводле слоў родапачынальнікаў бізнесу, гэта значыць звычайных людзей, менавіта паляўнічыя за выгадай (перакупы) "псуюць усю маліну". Расследаванне - ад Вікторыі Патоні.















