3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Медыцынскія працаўнікі адзначаюць прафесійнае свята
Слова "дапамога" дорыць надзею, шанц на выжыванне і нават на само жыццё! І сёння прафесійнае свята адзначаюць тыя, хто штодня змагаецца за наша здароўе, выяўляе цярпенне і літасць да кожнага з нас, - гэта медыцынскія працаўнікі!
Урачам і навукоўцам, правізарам і фармацэўтам, фельчарам, медыцынскім сёстрам і прадстаўнікам малодшага медперсаналу - усім, хто застаецца адданым доўгу, шчыра служыць людзям і дзяржаве, за працу падзякаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Усё часцей у навінах мы з гонарам распавядаем пра поспехі беларускіх дактароў: аб унікальных аперацыях, аб найноўшых тэхналогіях і дасягненнях у гэтай сферы! Ды і міжнародныя рэйтынгі гавораць аб тым, што ў краіны - здаровая будучыня.
Прафесію медпрацаўніка заўсёды лічылі адной з самых паважаных і ганаровых. Выратаванне людзей для іх - гэта не гераічнасць, гэта цяжкая штодзённая праца!